Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві –
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І змяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё з любві –
Нават ненавісць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма.
Яўгенія Янішчыц
Беларуская
Сообщений 161 страница 180 из 182
Поделиться16122.06.19 14:23:26
Поделиться16222.06.19 14:51:54
Лiст да каханай
Наша сустрэча не за гарамі
He за лясамі твой пачастунак.
He за палямі мой пацалунак.
Наша пяшчота не за марамі.
Хоць і паблытаны словы вятрамі,
Хоць і, забыўшыся на паратунак,
Пані Маркота кратае струны
Стомленай арфы ў колішнім храме.
Сумная поўня нам спачувае —
Вузкія сцежкі асвечвае ўпотай,
Хоць і хмурына поўню хавае.
Абавязкова горыч самоты
Мы да сустрэчы ператрываем,
Хоць і навокал стогнуць балоты.
Адам Глобус
Поделиться16322.06.19 15:06:05
Лiст да каханай
Наша сустрэча не за гарамі
He за лясамі твой пачастунак.
He за палямі мой пацалунак.
Наша пяшчота не за марамі.
Хоць і паблытаны словы вятрамі,
Хоць і, забыўшыся на паратунак,
Пані Маркота кратае струны
Стомленай арфы ў колішнім храме.
Сумная поўня нам спачувае —
Вузкія сцежкі асвечвае ўпотай,
Хоць і хмурына поўню хавае.
Абавязкова горыч самоты
Мы да сустрэчы ператрываем,
Хоць і навокал стогнуць балоты.
Адам Глобус
Голосом бы услышать))
Поделиться16426.06.19 15:02:54
ЖАНЧЫНА
Добрая. Маўклівая. Самотная.
Мяккая. Прывабная. Душэўная.
Шчырая. Жаданая. Салодкая.
Чулая. Таемна- задуменная.
Смелая. Суровая. Рашучая.
Упартая. Упэўненая. Спрытная.
Гордая. Гарачая. Калючая.
Любая. Чароўна-аксамітная.
Сотні слоў сплятуцца ў адзінае,
Не любіць якое немагчыма.
Хай ляціць да зораў жураўлінае,
Слова непаўторнае “жанчына”
Дбайная. Руплівая. Нястомная.
Клапатлівая. Жывая. Шчодрая.
Злосная. Кіпучая. Нязломная.
Гнеўная. Бурклівая. Халодная.
Звонкая. Прыветная. Забаўная.
Яркая. Гарэзлівая. Мілая.
Весялуха. Прыгажуня. Слаўная.
Мудрая. Каханая. Шчаслівая.
Поделиться16525.09.19 20:28:53
Ліст да маці
Дабранач, мамачка, вітаю!
Даруй, што доўга не пісаў,
Бо шмат апошнім часам спраў.
Я ў снах лятаць не перастаў.
Расту, відаць, калі лятаю...
Я, як раней, -- дзівакаваты:
Люблю маленства калыханку,
Люблю завею, дождж, маланку,
Цярплю гарэзна прыпяканку –
Ды добра ведаеш сама ты!
Лятаю я ў блакітных снах.
І дзякуй богу, што у сне.
Наяве часта цяжка мне,
Як цяжка снегу навясне.
Бо я душою вольны птах.
Кружыў і над азерцам-кругам,
Якога ўжо няма даўно.
Ты там бяліла палатно.
Успомніш – як і не было...
Нырца давалі качкі цугам...
А то прымроіцца, бывае,
Старая хатачка-нябога –
Блішчыць жаўцюткая падлога,
З кута ліецца ўсмешка Бога,
А ты так голасна спяваеш!
Жыцця святога непаўторнасць
На сэрца жалю навяла.
Тужу без роднага сяла...
Зноў ночка мройная сплыла –
Майго маленства незваротнасць.
Сярпок на небе, як калыска,
Люляе зорачкі высока.
Буслянкі сніў радзіннай клёкат...
Ты, мама, снішся мне здалёку,
Але ты блізка, вельмі блізка!
Поделиться16625.09.19 20:48:25
Цудоўны верш!
Поделиться16723.06.20 23:02:19
Санет
Памiж пяскоў Егiпецкай зямлi,
Над хвалямi сiнеючага Нiла,
Ужо колькi год стаiць магiла:
У гаршку насення жменю там знайшлi.
Хоць зернейкi засохшымi былi,
Усё ж такi жыццёвая iх сiла
Збудзiлася i буйна ўскаласiла
Парой вясенняй збожжа на раллi.
Вось сiмвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я веру, бясплодна не засне.
А ўперад рынецца, маўляў крынiца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабiцца.
М. Багдановіч (1911г.)
Поделиться16903.07.20 11:38:09
Са святам!
Поделиться17003.07.20 12:01:09
З Днём Незалежнасці Беларусі! Са святам вас, суайчынніцы!!
Са святам!
Вялікі дзякуй)))
Поделиться17103.07.20 12:06:23
Вялікі дзякуй)))
Няма за што))
Поделиться17203.07.20 22:37:01
Вы толькi паглядзице..
Як тут цiкава..
А я нават i не ведау пра гэтае месяца
Дзякуй!
Поделиться17303.07.20 22:43:56
Яўгенія Янішчыц, "Ты пакліч мяне. Пазаві..."
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
І тады ты душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві –
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І змяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё з любві –
Нават ненавісць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.
Отредактировано Mirrazh_! (03.07.20 22:44:33)
Поделиться17403.07.20 23:54:57
Mirrazh_!
Ух ты, иногда читаю Юкку, ваш мне тоже очень)
Поделиться17504.07.20 00:01:44
Я ўсё разумею
Поделиться17604.07.20 10:44:10
Я ўсё разумею
Вельмi выдатна
Отредактировано Mirrazh_! (04.07.20 10:50:50)
Поделиться17713.08.20 18:37:21
На Беларусi чорны дзень!
Дзень смерцi нашага сумлення!
Даколi будзем мы цярпець
над нашай годнасцю глумленнi?
Сагнулi Беларусь у дугу...
Не убачыць Свет нашу тугу
i гора мацi, згвалтаванай
суддзёй прадажным
i аравай
адкормленых i жорсткiх псоу!
Не дай нам, Божа, убачыць мора
тых слёз, што выплакалi у горы
матулi знiкшых, зкатаваных,
у судах бязвiнна змарнаваных!
крычыць душа i сэрдца рвецца!
бо нашым катам зноу здаецца,
што нас яны перемаглi...
Свае законы увялi...
Сваёю меркай меруць нас...
Але ж лiхiя годы пройдуць!
за усё дасцё вы нам адказ!
Tags:
Наталля Гарачка
Поделиться17921.08.20 17:29:45
Песня - цудоўная. Не чакала ад Шаркуновай
Отредактировано Веснушка (21.08.20 17:31:08)
Поделиться18009.11.20 08:40:14
дзякуй за гэта цудоўнае месца
вось хачу парэкамендаваць фільм пра фальклор:
Похожие темы
Баня с коллективом | Чердак сеновала ☆★☆ архив | 31.03.16 |
Because it is Love (Потому что это любовь) | Поздравлялка | 14.02.20 |
О чем вы сейчас думаете, поделитесь!) - 23 | #Архив | 09.09.15 |
С Днем Рождения Оленька!!!! | Поздравлялка | 06.10.17 |
Биатлон - ты моя жизнь | Отжималка | 10.01.21 |